Што вы думаеце пра Біблію?
Біблія — гэта...
кніга чалавечай мудрасці?
зборнік міфаў і легендаў?
Слова Бога?
ШТО ГАВОРЫЦЦА Ў БІБЛІІ
«Усё Пісанне натхнёна Богам» (2 Цімафея 3:16, пераклад У. Чарняўскага).
ШТО ГЭТА МОЖА ЗНАЧЫЦЬ ДЛЯ ВАС
Адказы на жыццёва важныя пытанні (Выслоўяў 2:1—5).
Надзейнае кіраўніцтва ў штодзённым жыцці (Псальм 119:105).
Абгрунтаваная надзея на шчаслівую будучыню (Рымлянаў 15:4).
ЦІ МОЖНА ВЕРЫЦЬ ТАМУ, ШТО ГАВОРЫЦЦА Ў БІБЛІІ?
Так, і на гэта ёсць як мінімум тры прычыны:
Поўная ўзгодненасць. Біблію пісалі прыкладна 40 чалавек на працягу 1600 гадоў. Большасць з іх ніколі не бачылі адзін аднаго. Тым не менш праз усю кнігу праходзіць адна агульная тэма!
Праўдзівасць гістарычных звестак. Многія гісторыкі замоўчваюць паражэнні свайго народа. Аднак тыя, хто пісалі Біблію, шчыра гаварылі і пра асабістыя промахі, і пра памылкі сваіх супляменнікаў (2 Хронікаў 36:15, 16; Псальм 51:1—4).
Дакладнасць прароцтваў. Біблія прадказала разбурэнне старажытнага горада Вавілона прыкладна за 200 гадоў да таго, як гэта адбылося (Ісаі 13:17—22). У ёй былі адзначаны падрабязнасці падзення Вавілона, нават імя яго заваёўніка (Ісаі 45:1—3).
Мноства іншых біблейскіх прароцтваў спраўдзіліся дэталёва. Хіба не гэтага варта чакаць ад Слова Бога? (2 Пётры 1:21).
ПАДУМАЙЦЕ
Як Слова Бога можа палепшыць ваша жыццё?
Біблія адказвае на гэта пытанне ў ІСАІ 48:17, 18 і 2 ЦІМАФЕЯ 3:16, 17.